Канцэрт хору «Артос» у Вільні

12.04.2026 14:30 - 15:30 Касцёл святых апосталаў Піліпа і Якуба (Vasario 16-osios gatvė 11) вольныя данаты


12 красавіка, у нядзелю, у Вільні адбудзецца вёлікодны канцэрт бізантыйскага хору «Артос» Канстантынопальскага патрыярхату пад кіраўніцтвам Паўла Гонца




Хор прадставіць унікальную праграму з бізантыйскіх і грэгарыянскіх харалаў — два падмуркі еўрапейскай сакральнай музыкі. 

Прагучаць літургічныя спевы па-беларуску, па-грэцку і па-лацінску, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі скляпенні базылік і манастыроў. 

Бізантыйскі хор «Артос»
 — адзін з творчых праектаў легендарнага беларускага мужчынскага хора «УНІЯ», заснаванага ў Менску ў 1990 годзе. Сёння хор базуецца ў Вільні, а ў ягоным складзе спяваюць беларусы, літоўцы і ўкраінцы. 


Уваход — вольныя данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы. 


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Анлайн-канцэрт J: Морс

28.05.2026 (20:00 - 22:00) (Анлайн)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ