Канцэрт «Класік-Авангард» у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

26.01.2022 19:00 - 19:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачынае шэраг сумесных мерапрыемстваў з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй і запрашае вас на канцэрт ансамбля салістаў «Класік-Авангард» (мастацкі кіраўнік — Людміла Каліноўская).



Дата: 26 студзеня

Час: 19.00

Месца: вул. М.Багдановіча, 7а, Мінск

Прагучаць вядомыя музычныя кампазіцыі: дуэт Ф. Хофмайстэра, уверцюра Э. Шпіса, дывертысмент В. А. Моцарта, саната Э. Ізаі, музыка з балета «Рамэа i Джульета» С. Пракоф’ева, накцюрн Л. Жадэна, інтэрмецца А. Цфасмана.

Неабмежаваная жанрава-стылістычная палітра рэпертуара, няспынныя творчыя пошукі, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства — асноўныя характарыстыкі ансамбля «Класік-Авангард». Яго складаюць Юрый Каліноўскі (скрыпка), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Раман Чырык (валторна), Максім Забара (фагот), Канстанцін Дарашэнка (альт), Андрэй Іваноў (фартэпіяна).

Уваходны квіток — 10 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Фарба Лаб. Агонь. Вада» ў Гродне

19.02.2026 09:00 - 18.03.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Квіз «Шуфлядка» ў Вільні

13.03.2026 (19:00 - 20:00) Juoda Raudona (A. Vienuolio g. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ