Канцэрт “Любоў паэта” ў Мінску

17.10.2025 20:15 - 21:30 касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4) Бясплатна

У пятніцу, 17 кастрычніка, у касцёле святога Францішка Асізскага (каторы ў Новай Баравой) - вечар рамантычнай вакальнай музыкі "Любоў паэта".



Сэрца праграмы - вакальны цыкл Роберта Шумана "Любоў паэта" на вершы Генрыха Гейне, які прагучыць у беларускім перакладзе Васіля Сёмухі

Выкананы з выключнай увагай да паэтычнай структуры і інтанацыі, пераклад дазволіць адчуць усю глыбіню эмацыйнай палітры вакальных мініяцюр і перадасць тонкія псіхалагічныя паўтоны арыгінальных тэкстаў.

Музычны вечар кампактна раскрые шматграннасць еўрапейскага і беларускага рамантызму. 

Акрамя цыклу Шумана прагучаць рамансы Станіслава Манюшкі, Дзмітрыя Лукаса і Рыгора Пукста - творы, што арганічна спалучаюць інтэлектуальную глыбіню, лірычную выразнасць і шляхетную далікатнасць.

Пры ўваходзе можна пакінуць ахвяраванне.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ