У суботу, 18 кастрычніка, у Беластоку адбудзецца творчая сустрэча з музычным журналістам і пісьменнікам Аляксандрам Чарнухам.
Спадар Аляксандр прыязджае з прэзентацыяй сваёй новай кнігі «Гвалт».
Гэта дзесяць апавяданняў у фірмовая манеры аўтара, дзе фантазія цесна пераплеценая з рэальнасцю.
Палёт КДБшніка над мінскім цыркам, выкопванне мёртвага чыноўніка з труны, страшная эпідэмія на шклоўскім моры, рытуальная дзяльба кабанчыка - нечаканыя вобразы і метафары ствараюць прастору для рэфлексіі.
На сустрэчы вы даведаецеся:
🔹 у каго з беларусаў ёсць намінацыі на Грэмі;
🔹 як беларускі гурт стаў самым папулярным расейскамоўным гуртом у гісторыі;
🔹 як выжывае беларуская культура і чаму яе важна падтрымліваць;
🔹 зможаце паслухаць урыўкі новай кнігі, пагутарыць з аўтарам у нефармальнай абстаноўцы і атрымаць аўтограф;
🔹 зацэніце адмысловы беларускі мерч ад аўтаркі ілюстрацый да кнігі.
Уваход вольны.