Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Нідэрландах (Voorburg)

08.12.2023 19:00 - 21:00 The Green House Bistro (Oosteinde 3) Бясплатнае

Як заўжды, вас чакаюць тэхнічная насычаная гітара і моцныя глыбокія тэксты. Прыгожа пра страшнае. Чулліва пра складанае.


Дата: 8 снежня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: The Green House Bistro, Oosteinde 3, 2271EA Voorburg

Апроч таго, гэтым разам Яўген прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ не бачылі і не чулі. Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але пры гэтым без запісаных загадзя партый, усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам. Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта.

Ну і наўрад ці паміж песнямі абыдзецца без вясёлых баек: пра беларускае мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны ды адвечны шлях беларусаў, раскіданых па свеце.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

25.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ