Канцэрты хору «Артос» у Варшаве

касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14) 70 PLN
У суботу і нядзелю, 30 і 31 траўня, у Варшаве адбудуцца канцэрты бізантыйскага хору «Артос» Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні пад кіраўніцтвам Паўла Гонца.

Харысты прадставяць арыгінальную праграму з грэгарыянскіх і бізайнтыйскіх харалаў LUX AETERNA («Вечнае Святло»).

Прагучаць літургічныя гімны, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі велічныя базылікі Канстанцінопаля і манастыры Рыма.

Гэтыя спевы — мова, якая ўжо больш за тысячагоддзе перасякае межы часу і прасторы.

У чысціні чалавечага голасу і старажытных мелодыях слухач знаходзіць рэдкі стан унутранага спакою, глыбокай суцішанасці і духоўнай яснасці.

Бізантыйскі хор «Артос» — адзін з творчых праектаў легендарнага беларускага мужчынскага хора «УНІЯ», заснаванага ў Менску ў 1990 годзе. Сёння хор базуецца ў Вільні, а ў ягоным складзе спяваюць беларусы, літоўцы і ўкраінцы.

Квіткі коштам ад 70 злотых бярыце па спасылцы.


Дата: 30 і 31 траўня

Час: 20.00 і 14.30 адпаведна (час мясцовы)


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Майстар-класы ў Мінску

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ