Выстава Іны Дзянішчык "Колератэрапія" ў Мінску

11.03.2026 - 18.03.2026 18:00 - 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4) Бясплатна

У сераду, 11 сакавіка, у выставачнай зале “Мастацкай галерэі БЕЛАРТ” адкрываецца выстава жывапісу брэсцкай мастачкі Іны Дзянішчык "Колератэрапія".


Экспазіцыя прымеркавана да пачатку вясны, што вызначае ідэю выставы - "тэрапія" праз фарбы і формы кветак.

Мастачка лічыць, што любаванне раслінамі лечыць душу, а ў прыгажосці далікатнай кветкі сканцэнтравана сіла і жыццялюбства.

Каларыстычныя спалучэнні ў нацюрмортах мастачкі надзвычай эмацыйныя, яркія і жыццярадасныя.

Карціны мастачкі можна параўнаць са своеасаблівым дзённікам, у якім фіксуюцца моманты радасці быцця, выяўленыя пры дапамозе выявы тэматычных букетаў ці кветак з саду.

Такім чынам у экспазіцыі можна будзе параўнаць, напрыклад, "Чэрвень" ці "Ліпень" розных гадоў.

Выстава працуе па 28 сакавіка.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Сяргей Чарняк у Вільні

19.04.2026 (18:00 - 20:00) Карчма 1863 (Bokšto g. 2)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ