“Кароль Мацюсь назаўжды”. Дзіцячы ранішнік

24.11.2012 14:00 - 17:00 Галерэя "Ў" (Незалежнасці 37А) Бясплатнае

24 лістапада (субота)

У праграме:

– Прэзентацыя беларускага 3-томніка твораў Януша Корчака

– прагляд  урыўкаў польскага мюзікла “Януш Корчак”

– мастацкае чытанні пра прыгоды караля Мацюся і Кайтуся-чарадзея ад актораў Ганны Хітрык і Паўла Харланчука

пачастунак для дзетак

Пачатак а 14. Уваход вольны. Галерэя сучаснага мастацтва Ў і кнігарня “логвінаЎ” (пр.Незалежнасці 37а).

Вядоўца ранішніка – Андрэй Хадановіч.

Ранішнік праходзіць у рамках “Фестывалю Януша Корчака ў Мінску”

Да гадавіны вядомага польскага пісьменніка і легендарнага педагога Януша Корчака ў выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Абмасады Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь выйшаў 3-томнік для дзяцей і падлеткаў. Гэтае выданне – абноўленныя пераклады кніг “Кароль Мацюсь Першы” і “Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве”, а таксама  першае беларускае выданне кнігі “Кайтусь-чарадзей”.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Свята ведаў у Суле

05.09.2026 14:00 - 06.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Народзіны суполкі «Dapamoga» ў Вільні

05.09.2026 (14:00 - 23:55) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ