Кава з гісторыкам у Варшаве: «Грошы на Беларусі: гісторыі з кашалька»

14.05.2022 15:00 - 17:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji, 6) Бясплатнае
14 траўня Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве ладзіць наступную гістарычную сустрэчу за кубачкам кавы і кліча ў госці Валера Кабрынца, нумізмата і навуковага супрацоўніка Музея беларускага Палесся. Тэма сустрэчы — беларускія грошы.

Дата: 14 траўня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji, 6, Варшава

Калі паглядзець на мапу знаходак манет і скарбаў, то складаецца ўражанне, што Беларусь — гэта краіна скарбаў. У складзе гэтых знаходак мы можам сустрэць манеты розных еўрапейскіх і азіяцкіх дзяржаў.

Склад грашовага абарачэння на беларускіх землях неаднаразова змяняўся. На яго прыкладзе можна прасачыць важныя падзеі з нашай гісторыі. Многія пісьмовыя крыніцы захавалі нам гісторыі, якія раскрываюць некаторыя моманты паўсядзённага жыцця нашых продкаў, звязаныя з грашыма.

Пра тое і пагаворым за кубачкам кавы.

Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ