Кава з гісторыкам у Варшаве: «Замкі Беларусі: паміж сімвалізмам і вайной»

07.05.2022 15:00 - 17:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

7 траўня Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве запрашае на кубачак кавы з гісторыкам. Тэма лекцыі гэтым разам — «Замкі Беларусі: паміж сімвалізмам і вайной». Госць — кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў.



Дата: 7 траўня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пляц Канстытуцыі, 6, Варшава

Замкі — знакавыя аб’екты ў культурным ландшафце Беларусі. Многім вядомы міф пра «краіну замкаў», якой некалі нібыта была наша краіна. А рэшткі абарончых збудаванняў успрымаюцца цяпер як сімвалы нашай велічнай гісторыі.

І гэта невыпадкова, бо замкі на працягу ўсёй гісторыі неслі значную сімвалічную нагрузку, фактычна яны ўвасаблялі сабой грамадскія інстытуты ці асоб, якія кіравалі пэўнай тэрыторыяй.

Такім чынам, яны былі дзейсным інструментам абароны пэўных тэрыторый, а таксама сімвалам непарушнасці ўлады. Пры гэтым з XIII да XVIII ст. замкі на беларускіх землях вельмі змяніліся, а ў іх архітэктуры адбіліся многія важныя феномены нашай гісторыі.

Пра тое і пойдзе гаворка за кубачкам кавы.


Вам можа быць цікава

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Канцэрт-спектакль "Марк Шагал. Сусвет кахання" ў Мінску

11.03.2026 (19:00 - 20:00) арт-прастора "Рэха" (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Першы вясновы Шпакоўнік у Вільні

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Vilniaus senasis teatras (Basanavičiaus g. 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ