Кава з Уладзімірам Арловым і Яраславам Іванюком у Гданьску

22.06.2024 10:00 - 12:00 кавярня «LeDelice» (Wały Jagiellońskie 34) Бясплатнае
 

У суботу, 22 чэрвеня, беларусаў Гданьска запрашаюць на цёплую і ўтульную сустрэчу з Уладзімірам Арловым і Яраславам Іванюком з фонду kamunikat.







Дата: 22 чэрвеня

Час: 10.00 (час мясцовы)

Месца: кавярня «LeDelice», Wały Jagiellońskie 34 (2-гі паверх), Гданьск 



Спадар Уладзімір падзеліцца асабістымі развагамі праз прызму іранічных эсэ. Прагучаць вершы з новай кнігі ў выкананні аўтара і адбудзецца шчырая бяседа пра літаратуру і гісторыю.

 Спадар Яраслаў распавядзе пра планы і навіны выдавецтва kamunikat.org, а таксама зладзіць кніжны кірмаш, дзе прэзентуе найноўшае выданне Васіля Быкава з аповесцямі «Бліндаж» і «Афганец». 




Уваход вольны. Па рэгістрацыю пішыце на мэйл btkchatka@gmail.com у вольнай форме.






Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ