Казка "Як літара Ў Каляды ратавала" для дзяцей і дарослых

02.01.2020 15:00 - 16:00 Маладзёжны тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а) ад 9 рублёў

2 студзеня ў Маладзёжныя тэатры эстрады, гледачы зноў пабачаць герояў з музычных  казак пра літару Ў нескладовае, створаных беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадусарам Раманам Арловым.

Спектакль створаны па матывах каляднай казкі папярэдніх гадоў.

Аднак, гэтым разам у чароўным бары згубяцца не толькі літары са слова "НАДЫШОЎ" але.......і Яська, які разам з Янінкай у папярэдніх калядных пастаноўках шукалі чароўныя літары.

Разумная, маленькая дзяўчынка Янінка, сапраўдная малайчынка, паспрабуе самастойна вырашыць усе жыццевыя цяжкасці, а дапамогуць ёй у гэтым, канешне ж літара Ў нескладовае, гарачы Жыжаль-агонь і........магчыма нават Ярыла-сонца, які пры дапамозе прамога ўключэння са светлага выраю, дзе Ярыла-сонца зімуе, дасць некалькі карысных парад. А менавіта, як перамагчы злую чараўніцу Марану з яе слугамі - халоднымі ільдзінкамі, вызваліць з ледзянога палону літары, і выратаваць Каляды.

«Мінула 3 гады, як мы з Віталём Супрановічам правялі першы паказ дзіцячай казкі пра Літару Ў нескладовае. Зараз наш спектакль выглядае значна лепш, чым было ад пачатку. Мы набраліся вопыту. З поспехам наведалі Ашмяны, Гродна… Таму, хто быў на нашай казцы 3 гады, але потым прапусціў, прапаную наведаць і зараз. Упэўнены, Вы не расчаруецеся. На жаль, сітуацыя з рэпертуарам для дзяцей на беларускай мове проста катастрафічная. У рэпертуары прыватных кампаній спектакляў для дзяцей практычна няма. Робяць нешта грамадзкія ініцыятывы. Нават ў Тэатры Юнага Гледача рэкламуюцца актыўна рускамоўныя праграмы для дзетак. Гэта вельмі здзіўляе і непакоіць…» - адзначае Раман Арлоў.

Квіткі 9р. – 18р.

Квіткі можна набыць:

-         kvitki.by

-         Каса Маладзёжнага тэатра эстрады

Дзуцям да 3х год бясплатна.

Усім дзецям салодкія пачастункі, а бацькам музычныя падарункі ад арганізатараў і партнёраў!

Пры ўдзеле Школы Традыцыйнага Мастацтва Вікторыі Міхна

Даведкі: 44 5517706, 29 8517706

Відэа-версія«Як літара Ў уратавала Каляды» 


2 студзеня 2020 г.

Маладзёжны тэатр эстрады (Маскоўская, 18а)

Навагодня казка для дзяцей і дарослых, "Як літара Ў Каляды ратавала".

Пачатак 15.00 Пры ўдзеле Школы Традыцыйнага Мастацтва Вікторыі Міхна.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ