У нядзелю, 5 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць казкатэрапію з паэтам і батлеечнікам Аляксеем Кулаковым.
З усімі здараецца недахоп летуценнасці і радасці. І дарослыя, і дзеці часам хварэюць на дзіўную хваробу — дэфіцыт цудаў. Асабліва часта такое бывае халоднай шэрай восенню.
Але ёсць вырашэнне — казкатэрапія!
Глыбокія і адначасова лёгкія гісторыі пра анёла шчаслівых момантаў, пра тое, што ўсе мы звязаныя нябачнымі ніткамі, пра тое, што мы губляем і што знаходзім, і, вядома, пра нашую з вамі родную мову.
З дапамогай японскага папяровага тэатра камішыбай, паказваць і расказваць будзе Аляксей Кулакоў — актор тэатра-батлейкі «Дом з марамі», паэт, пісьменнік і сцэнарыст.
Квіткі коштам 20 рублёў бярыце ў касе музея.