Экскурсія «Станіслаў Шабунеўскі. Гомель — ад эклектыкі да мадэрна» ў Гомелі

12.10.2025 11:00 - 13:00 у скверыку насупраць будынка БелДУТа (вул. Камсамольская) 10 рублёў


 У нядзелю, 12 кастрычніка, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на новую экскурсію «Станіслаў Шабунеўскі. Гомель — ад эклектыкі да мадэрна».

 




Вас чакае шпацыр па архітэктурнай спадчыне выбітнага гомельскага архітэктара, які спраектаваў адны з самых знакавых будынкаў горада.

На экскурсіі вы паглыбіцеся ў жыццё цэнтральнай часткі горада канца XIX — пачатку XX ст. (перыяд бурнага дэмаграфічнага і эканамічнага росту) з яго забудовай, паўсядзённым жыццём, праблемамі і станоўчымі тэндэнцыямі.

На свае вочы ўбачыце творчы шлях і эвалюцыю стылістыкі ў архітэктуры гарадскіх сядзіб, даходных дамоў, банкаўскіх і забаўляльных устаноў.

Правядзе экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.


Месцаў абмежавана.  Кошт удзелу — 10 рублёў. Просяць перадаплату. Запісвайцеся па нумары +375 232 50-96-98.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ