Дыктоўка з Хадановічам (і дэгустацыяй) ва Уроцлаве

21.02.2026 16:00 - 18:00 Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49) Данаты

У суботу, 21 лютага, ва Уроцлаве адбудзецца новая сустрэча "Мовы нанова" да Дня роднай мовы.


Пісаць штогод у Дзень роднае мовы дыктоўку - традыцыя! Не дзеля адзнак, а па любові.

Сёлета дыктоўку правядзе Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і выкладчык.

Пітны мёд - таксама беларуская традыцыя! Таму далей святкаванне адбудзецца ў дэгустацыйным фармаце.

Вас чакае крыху гісторыі і дэгустацыя пітнога мёду з Уладзімірам Шымбарэвічам - знаўцам тэмы і, галоўнае, практыкам, які стварыў больш за 50 гатункаў! З сабой вазьміце, калі ласка, кілішкі для гэтае справы.

Будзе салодка, інтэлектуальна, утульна і па-беларуску.

Уваход - данаты на пакрыццё выдаткаў. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ