ХХІV Гарэцкія чытанні “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”

16.06.2016 10:00 - 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Уваход вольны

16 чэрвеня 2016 г. у 10.00 у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – Літаратурным музеі Петруся Броўкі –  адбудзецца штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя — ХХІV Гарэцкія чытанні “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”. Сёлетняя канферэнцыя прысвечана 50-годдзю вяртання Гаўрылы Гарэцкага на Беларусь і 95-годдзю з дня нараджэння Галіны Максімаўны Гарэцкай.

Гаўрыла Гарэцкі (1900-1988 гг.) – вядомы беларускі геолаг, географ і эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, брат Максіма Гарэцкага. Ён апублікаваў больш за 160 навуковых прац, у тым ліку па фальклоры, дэмаграфіі і археалогіі.

Максім Гарэцкі (1893-1938 гг.) – адзін з пачынальнікаў эпічнага жанру ў беларускай літаратуры, аўтар эпапеі “Камароўская хроніка”, рамана “Віленскія камунары”, аповесцяў “Ціхая плынь”, “Дзве душы” і інш., а таксама некалькіх твораў антываеннага характару (“На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “Генерал”, “На этапе”).

Галіна Гарэцкая (1921-2006) – беларускі літаратурны крытык, перакладчык, літаратуразнавец, аўтар успамінаў “Наша сям’я”, літаратурных артыкулаў, нарысаў, тэксталагічных каментарыяў. Дачка класіка беларускай літаратуры Максіма Іванавіча Гарэцкага. Нарадзілася ў Беларусі, але большую частку жыцця пражыла за яе межамі, памерла ў Санкт-Пецярбургу.

Штогод у Гарэцкіх чытаннях, якія ладзяцца з 1992 года, удзельнічаюць каля 50 літаратуразнаўцаў, моваведаў, гісторыкаў і інш.  Па выніках навукова-практычнай канферэнцыі выдаюцца зборнікі матэрыялаў.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Зміцер Бартосік у Варшаве

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Vyraj (Aleja Armii Ludovej, 12)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

27.06.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ