Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

27.06.2026 14:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 13 BYN
У суботу, 27 чэрвеня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць майстар-клас па гарлячках.

Гарлячка — гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер.

Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Не будзе часу зрабіць яе цалкам, але вы будзеце ведаць тэхналогію і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання дадуць. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў — па два пакецікі кожнага колеру.

Памер бісернай пацеркі — на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка — тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.

Кошт — 13 рублёў. Запісвайцеся загадзя па нумары +375 232 50-96-98 (з 9.30 да 18.00).



Вам можа быць цікава

Купалле ў Вільні

24.06.2026 (17:00 - 21:00) (Валакампяй, за другім пляжам)

Канцэрт «Падгайская грае Падгайскую» ў Варшаве

26.06.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

30.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ