Мужчынскі хор "Унія" ў Варшаве

26.12.2025 20:00 - 21:00 Касцёл Святога Аляксандра (плошча Трох Крыжоў) ад 95 злотых

У пятніцу, 26 снежня, у Варшаве выступіць легендарны мужчынскі хор "Унія" з Вільні.


Разам з велічным арганам і Вольгай Падгайскай хор створыць святочны настрой у старадаўнім найпрыгажэйшым касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў.

У праграме - традыцыйныя беларускія, польскія, украінскія калядкі, адмысловыя творы Баха, Моцарта, Гендэля, Грубера, а таксама сучасныя калядныя хіты і аўтарскія творы Вольгі Падгайскай.

Унія – міжнародны мужчынскі хор, заснаваны ў 1990 годзе ў Мінску. За тры дзесяцігоддзі калектыў сабраў у сваім рэпертуары больш за дзвесце духоўных і свецкіх твораў розных эпох, выпусціў некалькі альбомаў і неаднаразова станавіўся лаўрэатам міжнародных конкурсаў. З 2021 года частка хору разам з кіраўніком Паўлам Гонцам была вымушана пакінуць Беларусь па палітычных прычынах, аднак хор не спыніў сваёй дзейнасці і ператварыўся ў моцную міжнародную супольнасць, у склад якой уваходзяць беларусы, літоўцы, палякі і ўкраінцы.

Квіткі коштам ад 95 злотых бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Нямая ліхаманка» ў Варшаве

09.08.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (дворык перад музеем) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ