“Хронікі Нарніі” выйшлі па-беларуску! У суботу ў Акадэмкнізе – старт продажаў

17.09.2016 12:00 - 17:00 кнігарня «Акадэмкніга» (пр. Незалежнасці, 72) Уваход вольны

17 верасня, у суботу, а 12.00 адбудзецца прэзэнтацыя і старт продажаў кнігі “Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка”.

У дзень прэзэнтацыі дзейнічаюць спецыяльныя кошты на кнігу. Больш за тое, кожны, хто набудзе кнігу ў гэты дзень, атрымае падарунак ад ініцыятараў выдання.

Там жа, у “Акадэмкнізе”, будзе праходзіць аўтограф-сесія перакладніцы першай часткі “Хронік” Надзеі Кім.

Прыходзіць у кнігарню ў суботу, 17 верасня, можна на працягу ўсяго дня – з 12:00 да 17:00. Калі не атрымліваецца – можна замовіць кнігу наўпрост праз сайт narnia.by.

“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія “Уладар пярсцёнкаў”) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.

Серыя з сямі кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў на 41 мове. Цяпер знакамітыя “Хронікі Нарніі” выходзяць і па-беларуску. “Пляменнік чараўніка” – першая кніга з серыі.

Кніга выйшла з малюнкамі Паўліны Бэйнс, якімі было аздоблена самае першае арыгінальнае выданне “Хронік”.

Паводле ініцыятараў выдання, Аляксея Шэіна і Андрэя Кіма, да друку рыхтуецца другі том серыі: знакамітая кніга “Леў, Вядзьмарка і гардэроб”.


Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Лекцыя «Беларуская драматургія: Карусь Каганец» у Мінску

14.05.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД) (вул. Крапоткіна, 44)

Мікіта Найдзёнаў у Філадэльфіі

17.05.2026 (17:00 - 19:00) (2337 Philmont Ave, Suite 109 Huntingdon Valley)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ