Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

25.05.2026 19:00 - 21:00 «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх)) Бясплатнае
У панядзелак, 25 траўня, у Беластоку — новыя заняткі «Мова Нанова».

Госцем стане пісьменнік і папулярызатар беларускай гісторыі Уладзімір Арлоў з новым выданнем ягоных «Імёнаў Свабоды».

У кнізе — 410 літаратурна-гістарычных партрэтаў.

Праз лёсы сваіх герояў аўтар глядзіць на шлях Айчыны ад Касцюшкі да Шушкевіча.

Кніга знаёміць з удзельнікамі вызвольных паўстанняў, стваральнікамі БНР, ахвярамі сталінскага тэрору, тымі, хто адраджаў незалежнасць і змагаўся за яе ў наш час.

Пойдзе таксама гаворка пра другую частку «Імёнаў», якая цяпер рыхтуецца да друку.

На сустрэчы можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.

Уваход, вядома ж, вольны, данаты, вядома ж, вітаюцца!



   


Вам можа быць цікава

Фотакніжны клуб у Варшаве

10.06.2026 (19:00 - 21:00) Duży Pokój (ul. Warecka 4/6 (уваход з ul. Kubusia Puchatka))

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ