Кіналекторый "Фантамас" у Мінску

28.02.2026 17:00 - 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3) 20 рублёў

У суботу, 28 лютага, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца кіналекторый "Фантамас".


Вядоўца - магістарка гісторыі мастацтваў Лізавета Філімонава.

У цэнтры ўвагі - усім нам знаёмая дэтэктыўная камедыя з Луі дэ Фюнэсам і Жанам Марэ, якая стала пародыяй на серыю раманаў "Фантамас".

Фантамас - сапраўды культавая фігура, якая ўзнікла ўпершыню на старонках дэтэктыўнага рамана П'ера Сувестра і Марселя Алена ў 1911 годзе.

Персанаж французскай поп-культуры скарыў сюррэалістаў, кубістаў, быў апеты французскім паэтам Гіёмам Апалінёрам і стаў героем кінасерыяла Луі Феяда ў 1913 годзе.

Аб гэтай першай экранізацыі і пагавораць на кіналекторыі, а таксама паглядзяць адну з яе частак.

Квіткі - 20 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Palina ў Амстэрдаме

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Cinetol (Tolstraat 182)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ