Кіналекторый «Паэзія і дакумент. З французскага кінематографа 1920-1930-х» у Мінску

30.07.2026 18:30 - 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 20 рублёў



У чацвер, 30 ліпеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца кіналекторый «Паэзія і дакумент. З французскага кінематографа 1920-1930-х». 



Вядоўца — магістарка гісторыі мастацтваў Лізавета Філімонава


1920-1930-я гады ў кінематографе — час найважнейшых эксперыментаў і даследавання магчымасцяў кінамовы. 

У гэты перыяд кінематограф у поўную сілу заяўляе пра сябе як пра мастацтва, дэманструе здольнасць перадаваць найтанчэйшыя рухі чалавечай душы і ў той жа час прыпадабняе чалавека машыне.

 Гэты час узнікнення культавых абстрактных фільмаў, паэтычных фільмаў і фільмаў-дакументаў. 

Для кіналекторыя абралі тры знакавыя французскія карціны гэтых гадоў, якія паглядзяць і абмяркуюць. 



Квіткі — 20 рублёў (прагляд экспазіцыі ўключаны ў кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

25.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Майстар-клас Андрэя Саўчанкі «Прастора маналогу» ў Познані

25.07.2026 (18:00 - 20:00) Centrum Kultury Zamek (Nowa Scena) (ul. Święty Marcin 80/82)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ