Майстар-клас Андрэя Саўчанкі «Прастора маналогу» ў Познані

25.07.2026 18:00 - 20:00 Centrum Kultury Zamek (Nowa Scena) (ul. Święty Marcin 80/82) данаты


 У суботу, 25 ліпеня, акцёр і рэжысёр Андрэй Саўчанка ладзіць у Познані майстар-клас «Прастора маналогу».


 
Што можа замяніць у тэатры асобу, якая дзеліцца важным? 

Што можа замяніць унікальныя непаўторныя праявы індывідуальнасці? 

Мonos — нібыта ты адзiн ці адна, але ў тэатры гэта не так, гэта як прапанаваныя правілы гульнi, у якой толькі ты выражаеш сутнасць і нюансы, толькі праходзячы праз цябе тэма трапляе да гледачоў і раскрывае ім ідэю. 

Logos — словa — гэта не толькі пра прамаўленне, слова цела, слова рух, слова паўзы — складнікаў шмат. Слова — як адлітая форма зместу. 

Такім чынам, для маналогу патрэбны тры складнікі: 

тэма — пра што?
 ідэя — як і дзеля чаго? 
асоба — праз каго яны выразяцца і закрануць іншых асоб. 

На майстар-класе разбяруць і правераць:
 
 

  • якія бываюць і як працуюць настройкі на маналог, 
  •  як абудзіць сваю смеласць, 
  •  як адчуць патрэбу і свабоду, 
  •  як весьці перспектыву, 
  •  ці магчыма і як зачыняць гештальты. 



Вітаюцца данаты. Запісвайцеся па нумары 792507224, праз мэйл tutejshyteatr@gmail.com альбо праз тэлеграм




Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Майстар-класы ў Мінску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ