Сёлета ў конкурсе прэміі ўдзельнічалі 23 творы розных жанраў і фарматаў – мастацкая і дакументальная проза, паэзія, журналістыка, мультымедыйныя праекты і ініцыятывы вуснай гісторыі. Паводле вынікаў галасавання журы сфармавала доўгі спіс, у які ўвайшлі 13 намінантаў.
Прэмія адзначае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці, а таксама ўшаноўвае асобу пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.
Зборнік «Беларускія галасы з Познані» — Павел Залескі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
Кніга «Гайд палітзняволення» — ананімная каманда (праект 361.1, 2025)
Зборнік «Голас пакалення свабоды» — Сяргей Сашук (выдавецтва «Полацкія лабірынты», 2025)
Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» — Вольга Касцюк (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
Зборнік «Іду да вас, людзі» — укладальніца і рэдактарка Алена Казлова (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
Відэа «Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы» — Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
Зборнік «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га» — укладальнікі Алена Карасцялёва, Віктар Шадурскі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
Рэпартаж «Падляшскі трыпціх паўстання» — Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» — Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
Раман «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
Раман «Слон» — Саша Філіпенка (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
YouTube-канал інтэрв’ю «ТОК | TALK» — Наста Роўда (@TOK_talk, 2025)
Раман «Эйфарыя» — Марыя Пархімчык (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)

Паводле правіл статута і рэгламенту, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і публіцыстычныя артыкулы, падкасты, радыйныя рэпартажы, медыяпраекты і відэацыклы. Мэты прэміі застаюцца нязменнымі — ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і ўганараванне твораў, што адгукаюцца на самыя актуальныя і балючыя пытанні сучаснасці.