Кінапрагляд да Сусветнага дня барацьбы за забарону ядзернай зброі ў Тбілісі

06.08.2022 15:00 - 17:00 ------------ Бясплатнае

6 жніўня беларуская экалагічная арганізацыя «Экадом» запрашае беларусаў Тбілісі паглядзець культавы фільм «На наступны дзень» пра лёсы людзей і цывілізацыі да і пасля фатальных хвілін ядзернай вайны.



Дата: 6 жніўня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м ад плошчы Свабода (адрас дашлюць усім зарэгістраваным), Тбілісі


На канале National Geographic фільм апісалі як адну са значных падзей 80-х гадоў. Тагачасны прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган, паглядзеўшы фільм, напісаў у сваім дзённіку, што фільм змяніў яго меркаванне аб палітыцы ядзернай вайны.

Сёння, калі ў сувязі з вайной ва Украіне пагрозы прымянення ядзернай зброі сталі гучаць часцей, «Экадом» задаецца пытаннем: ці разумеем мы, што такое ядзерная зброя?

Прыходзьце на прагляд культавай стужкі, каб падзяліцца сваім меркаваннем.

Удзел вольны, але колькасць месцаў абмежавана, таму рэгіструйцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Кінаклуб па правах чалавека ў Варшаве

22.04.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ