Кінапрагляд па-беларуску ў Беластоку

18.02.2023 18:00 - 21:00 хаб «Новая Зямля» (Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

У суботу, 18 лютага, распачынаюцца кінасеансы па-беларуску!



Дата: 18 лютага

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток 


Кожную трэцюю суботу месяца ў беларускім хабе «Новая Зямля» глядзяць добрае кіно ў беларускай агучцы з абмеркаваннем.


Першы кінасеанс — фільм «Маўклівая рэвалюцыя» пра падзеі ў Берліне ў кастрычніку 1956 года.

Горад падзелены, але жыхарам яшчэ дазволена перамяшчацца паміж акупаванымі сектарамі. Гісторыя пра тое, як рэпрэсіўная машына карае і ламае нават самых заўзятых сацыялістаў.


Уваход вольны!


І можна прыносіць з сабой напоі, мацнейшыя за гарбату!





Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Кніжны клуб ТБМ абмяркуе Горвата анлайн

17.06.2026 (20:00 - 22:00) чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ