Мастацкі ў рамках выставачнага праекта «Ёсць дзівосны край...» запрашае на кінасустрэчу «Дантэ. Беатрычэ»

04.11.2021 19:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у рамках выставачнага праекта «Ёсць дзівосны край...» запрашае на кінасустрэчу «Дантэ. Беатрычэ».


Дата: 4-га лістапада.

Час: 19.00.

Месца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20, г. Мінск.

Наведванне мерапрыемства — па папярэднім запісе: 

+375 17 397 01 63, колькасць месцаў абмежаваная. 

Кошт квітка на кінасустрэчу — 10 руб.

Сёння, у час 700-годдзя смерці Дантэ, мы маем нямала інфармацыі пра гэтага выбітнага італьянскага паэта, мысліцеля і багаслова. 

Анімацыйны фільм «Дантэ. Беатрычэ» зняты па ранняй аўтабіяграфічнай аповесці Дантэ «Новае жыццё». Вядомая і адначасова невядомая гісторыя кахання. Усяго тры сустрэчы ў жыцці і неўміручасць на вякі.

Падчас кінавечара ў гасцей будзе магчымасць сустрэцца з аўтарам сцэнарыя, рэжысёрам і аніматарам Ірынай Кадзюковай і пагаварыць не толькі пра Дантэ, але і пра Беатрычэ — дзяўчыну з характарам. Бо ў нейкай меры «Боская камедыя» з’явілася на свет дзякуючы і таму, што хлопчык па імі Дурантэ Аліг’еры пазнаёміўся з дзяўчынкай, якая жыла па суседстве...

Гледачоў чакае гісторыя маладога закаханага Дантэ, знаёмства з Джота і іх вясёлымі сябрамі, з выдатнымі фларэнтыйкамі і самой Фларэнцыяй.

Аўтар сцэнарыя, рэжысёр і аніматар — Ірына Кадзюкова, лаўрэат многіх кінафестываляў, дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Мастак-пастаноўшчык — Ала Мацюшэўская. Музыка — Віктара Капыцько і Эльміры Галеевай. Гукааператар — Сяргей Чупраў. Агучыў Дантэ — паэт Дзмітрый Строцаў.

Прыходзьце — паглядзім фільм, абмяркуем, убачым працоўныя матэрыялы — і Дантэ стане бліжэй!


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ