Кіно «Неверагодны лёс Амэлі Пулен» па-беларуску

24.10.2012 19:00 - 21:00 Філфак БДУ (аўд. 304) (вул. Карла Маркса, 31) Бясплатнае

Беларускі кінаклюб «Рухапіс» прэзэнтуе:

«НЕВЕРАГОДНЫ ЛЁС АМЭЛІ ПУЛЕН» па-беларуску!

«Le Fabuleux destin d’Amélie Poulain» (Францыя, Нямеччына, 2001)

Рэжысэр – Жан-П’ер Жэнэ.
У галоўнай ролі – Одры Тоту.
Жанр – камэдыя, драма, фэнтэзі.
Кінакампанія – Miramax.
Працягласьць – 122 хв.

Ці ведаеце вы, што ўсе падзеі, якія адбываюцца ў нашым сьвеце, нават самыя нязначныя, ўзаемазьвязаныя самым дзіўным і цудоўным чынам?

Як палёт малюсенькай мухі можа выклікаць дзесьці далёка магутны ўраган, так і дзіўныя і, на першы погляд, незразумелыя ўчынкі ціхай і самотнай дзяўчыны, якая жыве ў сьвеце сваіх фантазій, могуць назаўжды зьмяніць жыцьцё зусім розных людзей, падарыўшы ім шчасьце і надаўшы іх навакольнаму сьвету яркіх, галавакружных фарбаў. Гэтую дзяўчыну завуць Амэлі Пулен.

24 КАСТРЫЧНІКА (серада) / 19:00 /АЎД. 304
ФІЛФАК БДУ (вул. Карла Маркса, 31)
УВАХОД ВОЛЬНЫ!


Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Выратаванае Евангелле» ў Гомелі

24.04.2026 16:00 - 08.05.2026 17:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Сустрэча з Надзеяй Нортан у Кракаве

06.05.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ