Кіно з “Амерыканкай” у Горадні: “Палёт над гняздом зязюлі”

15.08.2017 19:30 - 19:30 прастора "Цудоўня" (вул. В.Траецкая, 14) Бясплатнае

Глядзім “Палёт над гняздом зязюлі” з беларускімі субтытрамі.

“Паглядзелі кіно. Кніга лепшая”. Або наадварот?

У межах краўфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай”, адбываюцца кінапаказы паводле кніг з новай кніжнай серыі, сродкі на якую перакладчыкі збіраюць на платформе “Улей”.

Чытаць сусветную класіку на мове арыгіналаў? Крута. Чытаць сусветную класіку на роднай мове? Магчыма!
Гародня далучаецца.
Сустракаемся ў аўторак у прасторы “Цудоўні” (вул. В.Траецкая, 14). Уваход вольны, п’ем гарбату, бярыце печыўкі. Можна застацца на абмеркаванне.

15 жніўня, 19:30 – “Палёт над гняздом зязюлі”, 1975 г. Фільм Мілаша Формана

Арыгінальная агучка, беларускія субтытры.

Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга.

Кен Кізі катэгарычна не прыняў экранізацыю Мілаша Формана. Сварка паміж творцамі давяла да судовага працэсу. Тым не менш, фільм сабраў у пракаце больш за 100 мільёнаў даляраў і атрымаў прэміі “Оскар” і “Залаты глобус”(кожную – у пяці намінацыях).

Фільм доўжыцца 132 хвіліны


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Лекцыя «Броўка вандруе» ў Мінску

17.09.2026 (18:00 - 19:30) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Канферэнцыя да 150-годдзя Цёткі ў Вільні

18.09.2026 (10:00 - 14:00) Візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60)

NAVIBAND у Беластоку

20.09.2026 (19:00 - 21:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ