Кірмаш «Fall Craftmall» у Мінску

10.09.2022 - 11.09.2022 12:00 - 20:00 арт-прастора «VERSHY» (вул. Кастрычніцкая, 19) Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 10 і 11 верасня, у арт-прасторы «Вершы» — «Fall Craftmall», кірмаш беларускіх дызайнераў і майстроў.



Дата: 10 і 11 верасня

Час: з 12.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: арт-прастора «VERSHY», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск


Тут вы знойдзеце:

новыя восеньскія калекцыі адзення, упрыгожванняў, аксесуараў ад лакальных дызайнераў і брэндаў;

прыгожую дзіцячую вопратку і аксэсуары;

утульны аўтарскі тэкстыль, посуд і дэкор для дома;

духмяны рамесны хлеб, хатняе марожанае і дэсерты;

душэўныя падарункі ручной працы для сяброў і блізкіх;

свежыя фермерскія кветкі, сухацветы і кветкавы дэкор.


Прыходзьце, як заўсёды, з сябрамі, сем’ямі, з дзеткамі і любымі хвосцікамі добра правесці час ва ўтульнасці, набыць што-небудзь цікавае і падтрымаць нашых дызайнераў і майстроў.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ