“Кірмаш праектаў” для Берасцейшчыны: прэзентацыя ў Баранавічах

23.03.2018 18:30 - 18:30 "People Bar" (г. Баранавічы, Бульвар Штакераў, 2А (3 паверх)) Уваход вольны

Некалькі тыдняў таму кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” абвясцілі Кірмаш праектаў для Берасцейшчыны. Збор паспяхова завершаны, а цяпер прыйшоў час агучыць іх на публічнай прэзентацыі ў Баранавічах.

Падчас прэзентацыі аўтары прадставяць свае ідэі шырокай публіцы, атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі. Пасля экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі.

Усе прысутныя атрымаюць магчымасць натхніцца досведам актыўных і цікавых людзей роднага горада і наваколля. Акрамя гэтага, Кірмаш праектаў — выдатны шанец знайсці аднадумцаў і партнёраў, пляцоўкі і рэсурсы, стаць культурным героем не толькі ў сваім горадзе, але і ва ўсёй краіне!

– Калі вы мяркуеце, што жыццё ў вашым рэгіёне недастаткова цікавае,

– Калі маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго,

– Калі хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі — актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,

Не прапусціце магчымасць падтрымаць аўтараў і выказаць сваю зацікаўленасць у жыцці рэгіёна і прыходзьце 23 сакавіка на прэзентацыю культурніцкіх ідэй для Берасцейшчыны!

“People Bar”

г. Баранавічы, Бульвар Штакераў, 2А (3 паверх)

Пачатак у 18:30

Уваход вольны!

Даведкі і падрабязнасці: +375 (29) 3139860 – Зміцер, kirmash.praektau@gmail.com

Як праходзілі Кірмашы праектаў у розных гарадах Беларусі, глядзіце тут.


Вам можа быць цікава

Дзень Святога Патрыка ў Вільні

12.03.2026 (19:00 - 21:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Дзень Святога Патрыка ў Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 20:30) GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11)

Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ў Лондане

14.03.2026 (14:30 - 16:30) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Антон Пятроў у Варшаве

15.03.2026 (20:00 - 22:00) бар "Карма" (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ