Кірмаш праектаў для Мінскага рэгіёна: першая прэзентацыя праектаў

07.12.2017 18:30 - 18:30 Культурніцкая прастора “Тартак” (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх, ст. м. “Інстытут культуры”) Уваход вольны

Жодзіна , Маладзечна, Узда, Смалявічы – гэтыя і іншыя гарады і мястэчкі Міншчыны прадставяць свае крэатыўныя ідэі падчас публічных прэзентацый Кірмаша праектаў.

У лістападзе  кампанія “Будзьма Беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА абвясцілі Кірмаш праектаў для Мінскага рэгіёна. Збор паспяхова завершаны, і ў кошыку Кірмаша ёсць цэлых 13  цікавых  задумаў. Кожная з іх вартая увагі і абмеркавання і таму гэтым разам прэзентацыя праектаў праводзіцца  ў два этапы.  7 снежня ў Мінску адбудзецца  першая публічная прэзентацыя Кірмаша праектаў для Міншчыны.

Падчас прэзентацыі аўтары прадставяць свае ідэі шырокай публіцы, атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі.Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі.

Запрашаюцца ўсе ахвочыя, зацікаўленыя ў жыцці  рэгіёна, дасведчаныя ў рэалізацыі сваіх ідэй, каб разам абмеркаваць і прагаласаваць за ўпадабаныя і важныя задумы.

Калі Вы мяркуеце, што жыццё ў вашым рэгіёне недастаткова цікавае;

калі Вы маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго;

калі Вы хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі – актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,

не прапусціце магчымасць падтрымаць аўтараў і выказаць сваю зацікаўленасць у жыцці рэгіёна!

Прыходзьце 7 снежня на прэзентацыю культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў” !

Культурніцкая  прастора “Тартак” ( Мінск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх, ст. м. “Інстытут культуры”)

Пачатак у 18:30.

Уваход вольны!

Даведкі: (29) 712–18–03, www.budzma.by

Сачыце за “Кірмашом праектаў” у сацыяльных сетках Вконтакте і Facebook

 


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Пташынскага «З шырока заплюшчанымі вачыма» ў Гомелі

29.08.2025 20:00 - 28.09.2025 18:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Праграма фільмаў «У сне/наяве» ў Мінску

03.09.2025 19:30 - 27.09.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Багач святкуюць у Дукоры

20.09.2025 (13:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 1)

Гурт «Няміга» ў Варшаве (18+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ