• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Віцебск

“Кірмаш праектаў-Орша”: публічная прэзентацыя ідэй

Пачатак: 18.04 (18:30)
Канец: 18.04 (18:30)
Канферэнц-заля гасцініцы "Орша"
(Віцебск, Орша, вул. Міра, 11)
Кошт: Уваход вольны
Google

У сакавіку грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвясцілі ў Оршы Кірмаш праектаў дзеля паляпшэння культурнай прасторы горада.

І жыхары Оршы не ўпусцілі магчымасці прапанаваць адметныя і цікавыя ідэі, каб жыццё горада завіравала на новым узроўні.

Сам Кірмаш праектаў праходзіць у тры этапы: збор праектаў, прэзентацыя, адбор і абвяшчэнне пераможцаў. Першы этап ужо завершаны: у конкурсе ўдзельнічаюць 3 абсалютна розныя ідэі.

Зараз адбудзецца другі этап – публічная прэзентацыя праектаў, падчас якой аўтары змогуць атрымаць прафесійныя парады па іх дапрацоўцы і рэалізацыі, а ўдзельнікі – ацаніць, наколькі кожны праект запатрабаваны і цікавы самім гараджанам.

3 праекты – 3 адметныя магчымасці для кожнага ахвотнага далучыцца да паляпшэння атмасферы, у якой мы жывем штодня.

Сярод праектаў прадстаўленыя школа бізнесу для пачаткоўцаў, стварэнне ў Оршы арт-прасторы, спартовы турнір па цікавай гульні.

Дзякуем аўтарам за цудоўныя ідэі і заклікаем іх актыўна рыхтавацца да прэзентацыі, якая адбудзецца 18 красавіка у канферэнц-зале гасцініцы “Орша”.

А ўсіх неабыякавых  жыхароў горада запрашаем узяць актыўны ўдзел у абмеркаванні і адборы праектаў.

Кожны праект будзе ацэньвацца па 10-бальнай шкале як экспертамі, так і прысутнай аўдыторыяй, таму ваш голас будзе мець вагу і значэнне ў далейшым лёсе прадстаўленых ідэй. Пасля прэзентацыі вынікі галасавання будуць апублікаваныя на сайце кампаніі.

Справа знойдзецца для кожнага, бо Кірмаш праектаў – гэта месца, дзе збіраюцца аўтары, крытыкі, партнёры.

Чакаем вас 18 красавіка (серада) у канферэнц-зале гасцініцы “Орша” (вул. Міра, 11).

Пачатак у 18:30.

Уваход вольны!

Даведкі: +37529 319-93-09, www.budzma.by.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип