У панядзелак, 23 сакавіка, у Вільні граюць спектакль «Цесля. Гісторыя сям’і, гісторыя краіны».
Жыў-быў сабе чалавек. Жыў, як умеў, і быў, як хацеў... Але час мяняецца, людзі знікаюць, і мінулае жыццё немагчыма ні захаваць, ні аднавіць...
Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства — гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць на вялікі горад у чужой незнаёмай краіне.
Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы. А мяжа заўсёды пралягае наўпрост пасярэдзіне чалавека.
Рэжысёр — Андрус Дарэла
Аўтарка — Вольга Каралёнак
Сцэнографка — Таццяна Дарэла
Музычнае афармленне — Віталь Лявонаў
Акцёры: Сяргей Тоўсцікаў, Віталь Лявонаў, Эмілія Пранскутэ, Аксана Чывялёва
Cпектакль ідзе па-беларуску. Працягласць — 1 гадзіна 15 хвілін.
Квіткі коштам ад 12 еўра бярыце па спасылцы.