Кірмаш праектаў у Браславе

16.10.2014 19:00 - 21:00 Браслаўскі гістарычна-краязнаўчы музей (вул. Гагарына 7а) Бясплатнае

21 кастрычніка ў Браслаўскім гістарычна-краязнаўчым музеі запрацуе творчая лабараторыя на тэму “Кірмаш праектаў: Маленькаму гораду – вялікія культурніцкія амбіцыі!”. Запрашаюцца ўсе цікаўныя і неабыякавыя!

Адчуваеце, што такая турыстычная Мекка, як Браслаў выкарыстоўвае свой культурніцкі патэнцыял не напоўніцу? Ці вам проста цікава, якое культурніцкае буянне магчымае ў ціхім гарадку? Прыходзьце на “Кірмаш праектаў” – творчую вандроўную лабараторыю ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. На сустрэчы ва ўтульнай нефармальнай атмасферы разам абмяркуем пытанні, якія, верагодна, хвалююць многіх, а адказы на іх змогуць быць карысныя ўсім:

–          Як сродкамі культуры можна зрабіць гарадскую прастору Браслава ўнікальнай?

–          Якія культурніцкія падзеі могуць прыцягнуць новыя турыстычныя плыні ў горад?

–          Якія культурніцкія бізнесы неабходныя гораду? Якія партнёры для гэтага трэба?

Пытанні і ідэі дасылайце на  скрыню kirmash.vitsebsk@gmail.com да 19 кастрычніка ўключна.

Разам прасцей і эфектыўней знаходзіць рашэнні.

Месца правядзення: Браслаўскі гістарычна-краязнаўчы музей.

Пачатак: 19:00.

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Прэзентацыя кнігі «Routledge Handbook of Contemporary Belarus» у Вене

27.03.2026 (11:00 - 13:00) Alte Kapelle (Spitalgasse 2 (Hof 2, Eingang 2.8))

Дзень Волі ў Кёльне

28.03.2026 (11:30 - 16:00) Deutzer Werft

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ