“Кірмаш праектаў” едзе ў Рагачоў! Горад чакае вашых ідэй

27.05.2014 18:00 - 21:00 г. Рагачоў, кавярня "Елена" (вул. Фрунзэ, 21) Бясплатнае

Прэзентацыя культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў”, ужо добра вядомая ў іншых гарадах Беларусі, адбудзецца ў Рагачове 27 мая.

Вы маеце цікавыя ідэі? Хочаце, каб у Рагачове было больш культурных падзей? Ведаеце, як зрабіць горад больш прывабным і для жыхароў, і для яго гасцей? Марыце рэалізаваць свае творчыя амбіцыі?

Тады выцягвайце з “доўгай скрыні” свае мары, ідэі, задумы ды проста жаданні, выводзьце іх з лабірынтаў памяці і шэрай штодзённасці. Прадстаўце сваю ідэю аднадумцам на “Кірмашы праектаў”, і вы здзівіцеся, як многа пытанняў вырашаецца, калі побач людзі неабыякавыя і зацікаўленыя!

“Кірмаш праектаў” – гэта сустрэча актыўных творчых людзей з  аднадумцамі і экспертамі.

Кожны ўдзельнік прадстаўляе сваю задуму ў выглядзе нескладанай прэзентацыі за 5 хвілін (фармат “маланкавай размовы”) і мае магчымасць атрымаць кансультацыі і парады ад адмыслоўцаў, знайсці партнёраў і аднадумцаў, натхніцца і атрымаць больш глыбокае бачанне сацыяльна-культурніцкіх працэсаў, здольных якасна змяніць звыклы лад жыцця ў горадзе і раёне.

Каб стаць удзельнікам, дасылайце апісанне сваёй ідэі на электронную скрыню kirmash.praektau@gmail.com да 25 мая ўключна.

У ліст неабходна ўключыць:

— назву праекта (калі ёсць) і ўводнае апісанне задумы (у 3-10 сказах);

— каму і чаму гэты праект неабходны;

— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

— якія рэсурсы неабходныя для здзяйснення ідэі (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт);

— інфармацыю пра сябе: імя, занятак/род дзейнасці.

Больш падрабязную інструкцыю пра тое, як падрыхтаваць прэзентацыю на “Кірмаш”, вы знойдзеце тут. Да абмеркавання ідэй запрашаюцца ўсе цікаўныя і неабыякавыя! Уваход на мерапрыемства вольны.

Месца і час правядзення будуць абвешчаныя ў найбліжэйшыя дні.

Даведкі па тэл.: (029) 319-93-09 — рэгіянальны каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Юры Стукалаў.


Вам можа быць цікава

Выстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха» ў Мінску

11.07.2025 11:00 - 15.09.2025 19:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Майстар-клас Сержука Доўгушава «Прыродны голас» у Празе

14.09.2025 (17:00 - 20:00) Беларуская клюбоўня (5. května 1043/32)

Канцэрт «Вечар у Парыжы» ў Мінску

14.09.2025 (19:00 - 21:00) прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ