Надпіс такі ж, як і ранейшыя правакацыйныя надпісы — падобныя і фарба, і асаблівасці напісання, піша «Наша Ніва». Беларусы так літараў не пішуць.

Здымак свежага надпісу на будынку ў цэнтры Вільні па адрасе Бокшта, 4 быў апублікаваны ў адным з чатаў.
Манера напісання мае тыя ж асаблівасці, што і раней: літары «ш» і «л» напісаныя так, як пішуць іх людзі, якія карыстаюцца лацініцай і не ведаюць кірыліцы.
У мінулыя гады на розных будынках у цэнтры Вільні і на ўездзе ў горад з’яўляліся падобныя надпісы.
Хутчэй за ўсё, надпіс зроблены на замову беларусафобаў, якія распальваюць нянавісць у мясцовых да беларусаў. Папярэднія звароты ў паліцыю з гэтай нагоды ніякага плёну не прынеслі, ніхто праз гэтыя надпісы не быў затрыманы.