Выстава «Старадаўняе мастацтва: сожская скань» у Полацку

23.01.2026 - 27.02.2026 15:00 - 18:00 прыродна-экалагічны музей (вул. Скарыны, 21) 4 рублі

 23 студзеня ў прыродна-экалагічным музеі Полацка адкрываецца выстава Таццяны і Святланы Дзідкоўскіх «Старадаўняе мастацтва: сожская скань».




 Майстры ўжо больш за 20 гадоў займаюцца мастацтвам сожскай скані. За гэтыя гады ўнікальная тэхніка інкрустацыі драўлянай стружкай стала для іх займальнай і каханай справай. 

Лічыцца, што першыя працы ў гэтай тэхніцы з'явіліся ў Беларусі яшчэ ў XV стагоддзі. Аднак да канца XIX стагоддзі не засталося ніводнага чалавека, які валодаў бы каштоўным рамяством, і казачная па сваёй прыгажосці тэхніка была забытая.

 Гэты від мастацтва быў адроджаны ў 1990-х гадах дзякуючы гомельскаму майстру Уладзіміру Цакунову. Ён паспеў перадаць веды некалькім вучням. 

На сённяшні дзень майстэрствам скані валодаюць усяго 15 чалавек. І ўсе яны - гамяльчане. 


Працуе выстава да 27 лютага. 




Вам можа быць цікава

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ