Батлейка і калядны кірмаш у Лондане

20.12.2025 14:30 - 17:00 Church of St. Cyril (Holden Avenue) Данаты

У суботу, 20 снежня, у беларускай царкве Лондана ладзяць традыцыйную штогадовую батлейку!


Батлейку Скарынаўскай бібліятэкі адкрываюць штогод, калі набліжаюцца Каляды.

На адзін вечар чароўныя батлеечныя лялькі ажываюць у руках нязменнага батлейшчыка Паўла Шаўцова.

У калекцыі 16 лялек, якія ўвасабляюць персанажаў традыцыйнай беларускай батлейкі: тры Каралі, цар Ірад, Ваяка, Каза, Анёл, Рахіль, Смерць і іншыя.

Лялькі былі створаныя беларускай мастачкай Аленай Ткачовай і прыехалі з Беларусі ў Брытанію ў 2004 г.

Прыносьце падарункі для сваіх дзетак, каб Святы Мікола падарыў іх напрыканцы батлейкі.

Пасля запросяць на гарбату і традыцыйныя калядныя спевы. Прыносьце з сабой ежу і напоі.

А пасля, а 16-й гадзіне, у Скарынаўскай бібліятэцы пачнецца калядны кірмаш, на якім можна набыць кнігі, календары, настольныя гульні лонданскага выдавецтва "Скарына" і іншых беларускіх выдавецтваў, а таксама ўнікальныя дызайнэрскія вырабы, калядныя паштоўкі і гарбату.

У 18.00 у царкве адбудзецца служба.

Вітаюцца дабрачынныя ахвяраванні: 5 фунтаў для сябраў Англа-беларускага таварыства і 10 фунтаў для ўсіх астатніх.



Вам можа быць цікава

Выстава Ігара Цішына “Prints from the Last Folder” у Тбілісі

16.02.2026 16:00 - 15.03.2026 20:00 Licht gallery (19 Galaktion Tabidze St.)

Выстава Уладзіміра Цярэшчука “Вокны. Прысвячэнне жанчыне" ў Мінску

03.03.2026 (18:00 - 19:00) галерэя "Універстэт культуры" (Кастрычніцкая плошча, 1)

Майстар-клас па пісанках у Мінску (12+)

05.03.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Цімафей Яравікоў у Вільні

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Mroj‑hall teatras (Gedimino pr. 28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ