У аўторак, трэцяга сакавіка ў 18.00, у галерэі "Універсітэт культуры" адкрываецца выстава Уладзіміра Цярэшчука “Вокны. Прысвячэнне жанчыне".
У экспазіцыі - жывапісныя работы, кампазіцыйна аб'яднаныя агульным матывам – відам з акна. Гэты прыём дазволіў мастаку выбудаваць унікальную візуальную прастору, у якой інтэр'ер і экстэр'ер існуюць непарыўна.
Кожны твор будуецца на сумяшчэнні двух планаў: прадметнага асяроддзя і разгорнутага за акном пейзажа. Такім чынам, карціны Уладзіміра Церэшчука ўяўляюць сабой перапляценне жанраў нацюрморта і пейзажа.
Для карцін мастака характэрны яркі каларыт, гульня святла, гармонія фарбаў і каляровых плям. Але галоўная і рэдкая якасць яго жывапісу - прасторавасць і цэласнасць твораў. Пры бачнай эцюднасці працы маюць завершаны выгляд.
Выстава працуе да 20 сакавіка.
Уваход вольны.