Класiка i Джаз – Кiрыл Кедук, Лешак Можджэр

29.06.2017 19:00 - 19:00 Белдзяржфілармонія (пр. Незалежнасці, 50) Бясплатнае

Музычны Дом «Класiка», Дзяржаўны камерны аркестр Беларусi, Пасольства Польшчы ў Беларусi i Польскi Iнстытут 29 чэрвеня прадстаўляюць канцэрт-падзею ў вялікай залі Белдзяржфілармоніі з удзелам легенды сусвестнага джаза – польскім пiяністам Лешакам МОЖДЖЭРАМ i лаўрэатам мiжнародных конкурсаў – беларускiм пiяністам-вiртуозам Кiрылам КЕДУКОМ.

Салiсты Польшчы і Беларусі разам з аркестрам выканаюць творы беларускiх i польскiх кампазiтараў. У праграме канцэрта: А. Лiтвiноўскi – Consort Lessons, Ф. Шапэн – Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам №1 (ор.11), Л. Можджэр – Джазавыя iмправiзацыi сола i з аркестрам, В. Лютаслаўскi – Варыяцыi на тэму Паганiнi (фартэпiянны дуэт).

 

Лешак МОЖДЖЭР

Музыказнаўца Д.Пёнткоўскі пісаў пра джазмэна Лешака: Лешак Можджэр ажыццявіў у польскім джазе ментальную і стылістычную рэвалюцыюНепаўторныя джазавыя фразы і складаныя імправізацыі, мелодыку стандартаў і вытанчанасць кампазіцыі джазмэн апрануў у строй спецыфічнага джаза, які стаў пульсуючым экспрэсіяй “Джазам Лешэка Можджэра””.

Лешак МОЖДЖЭР – адна з самых яркіх з’яваў польскай джазавай музыкі апошніх дзесяцігоддзяў. Сусветнай славы піяніст, адважны эксперыментатар і арыгінальны творца, якога адрознівае ўласная музычная мова.

Багатая дыскаграфія Л. Можджэра налічвае больш за сто альбомаў з запісамі як сваіх ўласных праектаў, так і рэалізаваных сумесна з выдатнымі музыкамі. Піяніст супрацоўнічае з сусветнымі знакамітасцямі – Дэвідам Гілмарам, Нанай Васконселос, Маркусам Мілерам, Джонам Скофілдам, Джо Лаванам, Танам Дунам, Пэтам Мэціні, Адамам Маковічам (Makowicz vs Możdżer: At The Carnegie Hall 2004). Альбом Impressions On Chopin (1999 г.) стаў канонам сярод запісаў, натхнёных творчасцю геніяльнага польскага кампазітара. З вядомым польскім кампазітарам Янам Качмарэкам Лешэк Можджэр рэалізаваў запіс узнагароджанага Оскарам саўндтрэка да фільму Finding Neverland (“Чароўная краіна”, 2004г.), а таксама  сумесны альбом Kaczmarek by Możdżer”.

Найбольш поўна піяніст раскрыўся ў сольных праектах Piano (2004), Komeda (2011) і ў аўтарскім трыа з Ларсам Дэніэльсанам i Зохарам Фрэска. Альбом Time” запісаны ў 2005 годзе атрымаў статус алмазнага дыска, а чарговыя альбомы трыа –  “Between Us And The Light (2006), “Live” (2007), “Polska” (2013) дасягнулі статуса падвойнага плацінавага дыска.

Лешэк Можджэр з’яўляецца арганізатарам буйных джазавых фестваляў у Польшчы – “ENTER MUSIC FESTIVAL” і “ДЖАЗ НА ОДЭРЫ”.

У 2012 годзе ён першы з палякаў стаў старшынёй журы аднаго з найбольш прэстыжных джазавых форумаў у свеце – Міжнароднага конкурсу джазавых піяністаў “Montreux Jazz Piano Competition” у Швейцарыі,  арганізаванага пад патранажам Куінсі Джонса (Quincy Jonesa).

 

Кiрыл КЕДУК

Піяніст Джон О’Конор кажа пра яго, як пра аднаго з самых цiкавых маладых пiяністаў сучаснасцi, а дырыжор Томас Зандерлінг лiчыць яго выбiтным выканаўцам з велiчэзным патэнцыялам для грандыёзнай мiжнароднай кар’еры.

Кiрыл КЕДУК рэгулярна выступае на самых знакамiтых  канцэртных пляцоўках свету, сярод якix – Steinway Hall у Нью-Йорку, Зальцбургскi Моцартэўм, Вялiкая заля Маскоўскай кансерваторыi, Заля Каралевы Елiзаветы ў Антвэрпэне, Канцэртная заля Марыiнскага тэатра ў Пецярбургу, Заля Вэрдзi ў Мiлане, Bridgewater Hall у Манчэсцеры, Тэатр Гарыбальдзi ў Палерма, у Маскоўскiм мiжнародным Доме музыкi i Hamarikyu Asahi Hall у Токiа.

Кірыл родам з Гродна, пачаў займацца музыкай у 6 год, а ў 10 ужо ўпершыню выступiў з Сiмафанiчным аркестрам. Навучаўся ў Петра Палечнага ў Музычным Унiверсiтэце ў Варшаве, у Барыса Петрушанскага ў Мiжнароднай Фартэпiяннай Акадэмii Incontri col Maestro (г. Iмала, Iталiя), а таксама скончыў аспiрантуру ў класе Грэма Скотта ў Каралеўскiм Паўночным каледжы музыкi ў Манчэсцеры.          Кiрыл з’яўляецца лаўрэатам шматлiкiх фартэпіянных мiжнародныx конкурсау, у тым лiку конкурса iмя Уладзiмiра Горавiца у Кiеве, конкурса iмя Артура Рубінштейна ў Польшчы i iмя Джэймса Моттрама ў Манчэсцеры. У красавiку 2013 года пiянiст запiсаў свой дэбютны альбом пад назвай My Polish Diary з сусвестна вядомым лэйблам Delos, якi ў сваю чаргу атрымаў высокую адзнаку сярод крытыкаў па ўсiм свеце.

Заказ квiткоў: 284-44-33 або на сайце philharmonic.by.


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Беларускі пікнік у Вашынгтоне

17.05.2025 (13:00 - 18:00) Turner Farm (925 Springvale Rd)

Саша Філіпенка ў Дзюсельдорфе

28.05.2025 (19:00 - 21:00) Stiftung Gerhart-Hauptmann-Haus (Bismarckstraße 90)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ