Кніга Ілая: легендарны постапакаліпсіс цяпер па-беларуску!

28.04.2017 19:00 - 19:00 Кінатэатр «Масква» (пр-т Пераможцаў, 13) Бясплатнае

28-30 красавіка беларусы атрымаюць магчымасць яшчэ раз пачуць родную мову ў кінатэатры. У Мінску пройдуць новыя паказы фiльмаў у межах праекта «Беларускія ўікэнды», які здзяйсняецца пры падтрымцы кампаній «Атлант Тэлекам» і velcom. На гэты раз у кінатэатры «Масква» будзе дэманстравацца стужка «Кніга Ілая».

Фільм пераносіць гледачоў у постапакаліптычны свет, дзе выпаленыя сонцам дарогі захапілі бандыты, якія варагуюць паміж сабой за рэчы, амаль нязначныя раней і такія каштоўныя цяпер. Кніга стала не проста адной з рэчаў на паліцы шафы, а самай сапраўднай зброяй. У ёй ўбачылі сілу, здольную завалодаць душамі людзей.

Моцны акцёрскі склад ў асобах Дэнзела Вашынгтона, Гары Олдмэна, Мілы Куніс і ўнікальная атмасфера стужкі забяспечылі ёй прыхільнасць многіх аматараў постапакаліптычнага жанру. Фільм «Кніга Ілая» быў намінаваны як лепшы фільм у межах кінапрэміі «Сатурн», якая ўручаецца Акадэміяй навуковай фантастыкі (ЗША).

Пасля беларускай прэм’еры фільм з’явіцца ў відэапартале інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання «Атлант Тэлекам». Такім чынам, абаненты кампаніі атрымаюць дадатковую магчымасць паглядзець стужку і паслухаць, як яе героі размаўляюць галасамі беларускіх акцёраў. У агучцы ўдзельнічалі Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Зміцер Саладуха і іншыя.

Прэм’ера фільма адбудзецца 28 красавіка ў 19:00 у кінатэатры «Масква» (пр-т Пераможцаў, 13). Наступныя паказы пройдуць 29 і 30 красакавіка ў 17:00 там жа, ў кінатэатры «Масква».

Трэйлер:

Падрабязнасці на сайце kinakong.by, білеты ў касах кінатэатра і на bycard.by


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Творчая сустрэча з Юркам Хмялеўскім у Варшаве

10.06.2026 (17:00 - 19:00) Аўла, Стары будынак бібліятэкі, Варшаўскі ўніверсітэт (ul. Krakowskie Przedmieście 26/28)

Дэгустацыя купальскага піва ў Вільні

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ