Кнігу пра гісторыю беларускіх напояў прэзентуюць у Мінску

31.10.2017 19:00 - 19:00 Кавярня-клуб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Уваход вольны

“Сакатала бочачка” — гэта кніга займальных, але гістарычна праўдзівых нарысаў, прысвечаным самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны.

У большасці выпадкаў — цалкам забытым, адкінутым таталітарным дваццатым стагоддзем як “чужынскія”, — кажа Алесь Белы (Кухмістр Верашчака). Ён апісаў напоі, якія стагоддзямі ўжывалі нашы продкі, і якія да нас дайшлі пераважна па кнігах. Зараз жа, дзякуючы аўтару, можна пачынаць працэс іх вяртання ў шырокі ўжытак.

Якія першыя алкагольныя напоі з’явіліся на тэрыторыі Беларусі? Колькі бочак на год выпіваў сярэднестатыстычны шляхціч у XV—XVII стагоддзях? Што такое “старка”, “дубняк”, “крупнік”? Пра гэта і не толькі раскажа аўтар падчас прэзентацыі.

Кніга Алеся Белага мае і практычную функцыю, у чым змогуць пераканацца госці прэзентацыі — для прысутных гісторык змяшае кактэйлі па старажытных рэцэптах. Паўтарыць іх з лёгкасцю можна будзе і дома. Яны, дарэчы, ёсць у кнізе.

Алесь Белы — гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук(Ph.D.). Вядомы блогер — псеўданімы Кухмicтр Верашчака, Gorliwy Litwin. Даследчык кулінарных традыцый на тэрыторыі Беларусі. Аўтар кніг “Наша страва”, “Літвінская кухня”. Гаспадар аграсядзібы “Марцінова Гусь”.

31 кастрычніка, кафэ “Грай” ( вул. Інтэрнацыянальная, 33.) Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Генеральны партнёр выдання – ААТ “Завод Бульбаш”.

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ