У нядзелю, 20 ліпеня, «Кніжны Вырай» запрашае на кніжныя чытанкі для дзетак на вольным паветры.
Прапануюць паглыбіцца ў чароўны свет кнігі Кацярыны Міхаліцынай «Хто расце ў садзе».
Ці чулі вы калі-небудзь, як размаўляюць дрэвы?
Ці ведаеце, пра што марыць маленькі салавей, які вярнуўся з далёкіх краёў?
Запрашаюць дзяцей і іх бацькоў разам пагартаць старонкі кнігі і дапамагчы салаўю знайсці ідэальны домік.
Падчас сустрэчы вы:
Паслухаеце гісторыі дрэў: чым ганарыцца груша, пра што маўчыць старая сліва і якія сакрэты хавае вішня.
Паразважаеце пра тое, што такое сапраўдны дом, чаму важна ведаць свае карані і як знайсці сваё месца ў вялікім свеце.
Акрамя чытання малых удзельнікаў і ўдзельніц чакае невялічкі творчы майстар-клас, добрая атмасфера і цікавыя размовы на вольным паветры.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.