Фэст «Канец лета» ў Варшаве

30.08.2025 - 31.08.2025 18:00 - 22:00 2koła (Tunelowa 2b) ад 30 злотых



 Гэтымі выходнымі, 30 і 31 жніўня, у Варшаве адбудзецца фэст «Канец лета»





Лайнап вось які: 

 30 жніўня
 — збольшага акустычны гіг: 

 Кміт-Ансамбль — палашчыць слых сваімі змястоўнымі тэкстамі й дыхтоўнымі нотамі. 

 Ілля Сіўцоў — зорка тык-току, ютуба й аднаго тг-каналу. Прыходзіма зразумець, што ўсё ж такі такое ёсць — беларуская мілагучнасць. 

 Голая Манашка — яго называюць легендай гранжу, а таксама найлепшым беларускім пост-панкам, а хтосьці мяркуе, што гэта сапраўдны панк. Шмат абліччаў і музычных пераўтварэнняў. Прыходзьце, вызначымся. 

 Applepicker — пясняр менска-пінскіх завулкаў, носьбіт гарадской інды-культуры, правакатар самых пяшчотных слэмаў. 


 31 жніўня — збольшага электрычны гіг, прысвечаны дню незалежнасці Кыргызстана (не пытайцеся): 

 Zmora — мо вы ведаеце гурт праз Вашкевіча, мо праз двух метровага басіста Ваню, а мо праз вечна адсутнага бубнача. Гэтым разам бубнач існы, і гэта нагода паслухаць новых прадстаўнікоў поп-арт-рока. 

 Ковельскія псы — прадвеснікі разносу, здзяйсняльнікі слэмаў, давацелі інтэрв’ю, малайцы. Менавіта іх біт падбіваў на дзвіж Макса Каржа, падабаецца вам тое ці не. Прыходзьце пераканацца. 

 Пукст & Агаян — зачыняе гіг і лета. Іншых словаў і не трэба, усе і так ведаюць. 


Квіткі: на адзін дзень 30 злотых з рэпостам афішкі ці 50 злотых без рэпоста, на два дні — 50 злотых з рэпостам ці 80 злотых без рэпоста. 



Вам можа быць цікава

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Фэст «Магія вагню і святла» ў Лідзе

06.06.2026 (20:30 - 23:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Творчая сустрэча з Усеваладам Швайбай у Мінску

13.06.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ