Беларускамоўная экскурсія па крымінальным Беластоку (16+)

31.08.2025 11:30 - 13:30 ля Вадапойкі (Młynowa 4) Бясплатнае



У нядзелю, 31 жніўня, беларусаў Беластока клічуць на экскурсію па крымінальным горадзе. 





У 1930-х Беласток быў шалёна небяспечным горадам! На вуліцы маглі не толькі абрабаваць, але й збіць ці застрэліць. 

Прамыслоўцы і багацейшыя баяліся зламаных вокнаў, банкіры — фальшывых аблігацый. А асартымент прапаноў цесных манікюрных салончыкаў часам быў моцна шырэйшы, чым заяўлялася афіцыяльна. 


Даведаецеся пра:
 

  • перыяд 1920-1930 гг. 
  •  спецыялізацыі злачынцаў 
  •  прастытуцыю 
  •  бандыцкія банды і аўтарытэтаў 
  • фальшывыя грошы 
  •  закон і правасуддзе. 


Працягласць — 1,5-2 гадзіны. 


Данаты вітаюцца. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.



Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Мінску

30.08.2025 12:00 - 31.08.2025 22:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 4а)

Саламяны фэст у Рацічах

30.08.2025 (16:00 - 20:00) (Гарадзенскі раён)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ