«Кніжная Шафа» адкрывае выставу графікі Фёдара Шурмелёва «Лабірынт»

09.10.2018 19:00 - 19:00 ------------ Уваход вольны

Кніжна-выставачная прастора «Кнiжная Шафа» прадстаўляе выставу графічных работ Фёдара Шурмелёва. Экспазіцыю «Лабірынт» можна ўбачыць з 9 кастрычніка да 7 лістапада 2018 года.

Выстава прадстаўлена серыяй прац «Старажытнагрэчаскія міфы аб знаках задыяка». Усе людзі нараджаюцца пад адным са знакаў задыяка, але мала хто задумваецца, якая гісторыя стаіць за кожным з іх. Аўтар звярнуўся да міфаў старажытнай Грэцыі як да адных з першакрыніц для раскрыцця гэтай тэмы, яму было важна паглядзець па-іншаму на такія звыклыя вобразы, з якімі нам даводзіцца сутыкацца ў паўсядзённым жыцці. Пераасэнсаванне адлюстравана ў працах, выкананых у графічнай тэхніцы афорта.

Фёдар Шурмелёў – выпускнік мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Графіка» (2017г.), член Савета Акадэміі, член Беларускага саюза мастакоў. З 2003г. удзельнічае ў выставах, конкурсах, мастацкіх праектах, пленэрах у Беларусі і за мяжой (Германія, Літва, Польшча, Італія, Аўстрыя). Уладальнік шэрагу дыпломаў, прэмій (у тым ліку, міжнародных), стыпендыят розных фондаў.

Будзем рады бачыць вас на адкрыцці выставы “Лабірынт” 9 кастрычніка а 19-й.

Уваход вольны!

На адкрыцці таксама адбудзецца прэзентацыя кнігі Фёдара Шурмелёва «Тэсей і Мінатаўр», у якой аўтар паспрабаваў пераасэнсаваць саму легенду і праверыць сябе ў працы над макетам і магчымасці сцерці мяжу паміж станковай работай і выданнем, паміж гледачом і чытачом.

Падзея ў Вконтакте і Facebook.

Чакаем вас па адрасе: пр-т. Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара ля 5-га пад’езда).

Тэлефон: +375 (17) 234-48-64, +375 (29) 645-20-55.
E-mail: shafaminsk@gmail.com.

Час працы выставы: пн.–пт.: 12.00 – 18.00, cуб.: 12.00 – 18.00, нядз. – выхадны.
Кантактная асоба: Настасся Дудкова, +375 (29) 637-09-53.

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Майстар-клас па ляльках у Заслаўі

11.09.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ