Колератэрапеўтычная выстава жывапісу «Энергія колеру» ў Мінску

14.07.2022 - 11.08.2022 17:00 - 19:00 абласная бібліятэка імя Пушкіна (вул. Гікала, 4) Бясплатнае

14 ліпеня ў абласной бібліятэцы імя Пушкіна адкрываецца выстава-антыстрэс «Энергія колеру». Удзел у ёй бяруць мастакі Уладзімір Баланчук і Андрэй Клюйко, а таксама дызайнеры Ганна Плавінская, Сяргей Злоцін і Серафіма Цагельская.



Дата: 14 ліпеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: выставачная зала абласной бібліятэкі імя Пушкіна, вул. Гікала, 4, Мінск


Удзельнікі перакананыя, што карціны здольныя выпраменьваць энергію, а гледачы могуць успрымаць гэтыя выпраменьванні непасрэдна праз колеры.

Аўтары прапануюць гледачам задумацца, як ўплываюць колеры гэтай выставы на іх эмацыйны і фізічны стан і ці магчыма змяніць сваё жыццё, свядома выкарыстоўваючы сілу колеру.

Кожная карціна на выставе мае сваю танальнасць і можа наладжваць цела, пачуцці і думкі, бы музычны інструмент. Карацей, прыходзьце, шукайце карціну, побач з якой вы адчуваеце сябе добра, дыхайце колерам, слухайце колер і зараджайцеся настроем.

Падчас выставы будуць праходзіць экскурсіі, майстар-класы, творчыя сустрэчы, канцэрты, а на адкрыцці будзе імправізаваць музыка Цімур Рэйзіс, клавішнік гурта «Адзіс Абеба».

Куратарка — Алена Цагельская.


Уваход вольны!


Выстава працуе, нягледзячы на даты на афішы, па 11 жніўня.


Час працы: пн-чц 12.00 — 20.00; сб-нд. 10.00 — 18.00; пятніца — выходны.




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па калядных вяночках у Вільні (12+)

13.12.2025 (17:30 - 19:30) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Калядны Вайцюшкевіч у Сопаце

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Калядная вячэра ў Варшаве

20.12.2025 (16:30 - 20:30) Kwatera 27 (Chmielna 10a-27)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ