Круглы стол «Беларускія кніжныя калекцыі ў Вялікабрытаніі»

10.02.2017 11:00 - 11:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (прасп. Незалежнасцi, 116) Бясплатнае

10 лютага 2017 г. аб 11-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца круглы стол «Беларускія кніжныя калекцыі ў Вялікабрытаніі».

Мерапрыемства арганізавана да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання ў рамках XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Амбасадай Вялікабрытаніі ў Мінску і Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны.

У круглым стале прымуць ўдзел даследчыкі і прадстаўнікі ўстаноў культуры, навукі, адукацыі, грамадскіх арганізацый і СМІ.

Галоўным госцем мерапрыемства стане Ігар Іваноў, сакратар Бібліятэчнай рады Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (Лондан, Вялікабрытанія). З дакладамі выступяць таксама эксперты з Беларусі, навуковая і творчая дзейнасць якіх была звязана з гэтым беларускім грамадска-культурным асяродкам у Лондане.

Шматлікія кніжныя помнікі, якія па месцы стварэння ці па прыналежнасці маюць дачыненне да Беларусі, захоўваюцца сёння ў кнігасховішчах шматлікіх краін свету, у тым ліку Вялікабрытаніі. Падчас сустрэчы будуць абмеркаваны пытанні па супрацоўніцтве паміж установамі для ўзаемнага пашырэння доступу да калекцый карыстальнікам у Беларусі і Вялікабрытаніі і алічбавання дакументаў з калекцыі «Скарынаўкі» ў Лондане.

Круглы стол адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх).

Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых!

Кантактная інфармацыя па тэлефонах: (8 017) 293 27 56, 293 27 81


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ