Культура як фактар развіцця

29.06.2015 10:00 - 14:00 ЦЭХ (вул.Кастрычницкая, 16) Бясплатнае

Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння». Канвенцыя абавязвае дзяржавы заахвочваць і развіваць умовы для культурнай разнастайнасці, узмацняць магчымасці сферы культуры ў развіцці грамадства і чалавека, пашыраць магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей.

Як замераць эфекты рэалізацыі Канвенцыі ў Беларусі? Ці адпавядае стан культуры каштоўнасцям вольнага развіцця і самавыражэння? Што і каму трэба рабіць, каб рухацца ў развіцці культуры Беларусі?

Мэта маніторынгу – прадставіць супастаўныя характарыстыкі для адсочвання змяненняў у сферы культуры ў рамках мэтаў і задач Канвенцыі і стварыць падставы для публічнага абмеркавання стану сферы культуры і перспектыўных напрамкаў рэалізацыі культурнай палітыкі ў Беларусі.

Стан культуры вымяраўся па 5 накірунках:

● Умовы для развіцця і праявы культурнай разнастайнасці.

● Уплыў сектара культуры на развіццё грамадства.

● Развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння і кантактаў.

● Унутраныя рэсурсы і патэнцыял развіцця сферы культуры.

● Узаемадзеянне розных суб’ектаў культурнай палітыкі

Даслеванне ўключала ў сабе аналіз прававой базы рэалізацыі Канвенцыі, сбор і сістэматызацыю статыстычных звестак і аб’ектыўных паказчыкаў і экспертныя ацэнкі па пяці вымярэннях Канвенцыі.

Вынікі даследавання сабраны ў справаздачы, якая будзе прадстаўлена для крытыкі і абмеркавання. У праграме мерапрыемства:

– Прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай,

– Агульнае абмеркаванне высноў і прапаноў

– Дыскусія экспертаў аб магчымасцях выкарыстання вынікаў і перспектыўных напрамках культурнай палітыкі

 

Запрашаем усіх зацікаўленых асоб удзяць удзел у прэзентацыі і дыскусіі

29 чэрвеня з 10.00 да 14.00, прастора ЦЭХ (вул.Кастрычницкая, 16)

Просім Вас да 26 чэрвеня пацвердзіць свой удзел у мерапрыемстве праз эл. адрас: cet.eurobelarus@gmail.com або тэл. +375(44)563 85 17 (Таццяна Кедрык)


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Вясновы Mara Market у Сопаце

11.04.2026 (11:00 - 18:00) Mara Hub (Jacka Malczewskiego, 21)

Майстар-клас па пісанках у Гомелі (12+)

11.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ